РусскийРусскийБеларуская

САЙТ В РАЗРАБОТКЕ! ПРИНОСИМ СВОИ ИЗВИНЕНИЯ!

Мы - беларусы

Патрыятычнае выхаванне пачынаецца з самага ранняга дзяцінства: з калыханак і матчыных песень, з  роднага дому і блізкіх людзей.

У нашым дзіцячым садку дзетак знаёмяць з родным краем, з роднай мовай і традыцыямі беларускага народа. Кожная пятніца тыдня -- гэта беларускамоўны дзень. Пачынаецца ён з прывітання "Добрай раніцы", і далей ўсе заняткі і зносіны вядуцца па-беларуску. А яшчэ - у гэты дзень абавязкова састаўляецца "Беларускае меню", дзяцей частуюць стравамі беларускай нацыянальнай кухні.

З вялікай радасцю сустракаюць у садку народныя святы. Пераапранутыя героі расказваюць аб звычаях святкавання  і праводяць з дзецьмі народныя гульні, карагоды.

А яшчэ, каб нашы маленькія беларусы пазнаёміліся з гісторыяй, убачылі сапраўдныя вырабы і прадметы народнага побыту, мы стварылі "Беларускую хатку" - міні-музей. Тут пастараліся сабраць розныя рэчы, якімі раней карысталіся беларусы, дзяды і прадзеды нашых выхаванцаў.

Акрамя таго, у кожнай групе прадстайлены вугалкі патрыятычнага выхавання, дзе размешчана сімволіка Беларусі, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, макеты нашага горада, гістарычных мясцін Заслаўя. Мы вельмі ганарымся слаўным мінулым горада, ў якім жывем, і стараемся любоў да родных мясцін перадаць дзецям.

Гістарычныя звесткі і фотаматэрыялы пра Заслаўе (глядзець тут)

2018 - Год малой радзімы (план мерапрыемстваў)

раскрыть » / « свернуть

Дзржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

раскрыть » / « свернуть
Наш адрес:

223034 Минский район
г. Заславль, пер. Дачный, 4
Телефон/факс: +375175441690
E-mail: DU-zasl2@minsk.edu.by

Наши реквизиты:

Отдел образования, спорта и туризма Минрайисполкома
ГУО "Ясли-сад № 2 "Сказка" г. Заславля"
р/с районного бюджета BY20AKBB36040000001305600000
внебюджетный р/с учреждения BY31AKBB36320000001025600000
БИК AKBBBY21614, УНП 600052437
ОКПО 37410678
Филиал №614 ОАО “АСБ Беларусбанк” 
г.Минск, ул.Червякова, 2,  корп. 4

Баннеры официальных сайтов:

Поделиться:

© du-zasl2minsk.edu.by, 2018. Все права защищены.     [   Условия использования   ]