12 студзеня ў дзіцячым садку святкавалі Калядкі. Весела Каляду сустрэлі. Песні спявалі, гадалі і шчасця жадалі.
Ой, ладачкі-ладкі,
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
напяклі аладак.
Дралі дробнай таркаю
дранікі духмяныя.
Хочаш – еш са скваркаю,
хочаш – са смятанаю.
Вось вам, калі ласка,
з жэрдачкі каўбаска.
Вось кавалак пірага,
каб не брала вас туга.
Ой, ладачкі-ладкі!
І мядок салодкі
да лясной гарбаткі
наліем у сподкі.
І запахне рутай,
верасам, чаборам,
каб зімою лютай
нам не знацца з горам.
Бярыце з талеркі
лізунцы, цукеркі!
Ешце ўволю, ешце,
Ды не псуйце зубкі…
Песняй нас пацешце,
галубкі, галубкі!
Бохан – поўняй яснаю,
яйкі, бульба, скваркі.
Гэта ўсё – з уласнае
нашай гаспадаркі.
Калі вам прысмакі
прыйдуцца да смаку,
прынясіце Богу
шчыпую падзяку.
Ой, ладачкі-ладкі –
Пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі-ладкі –
Святкуем Калядкі!
Артур Вольскі