Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. Для нас, беларусаў, гэта дзень беларускай мовы, гэта яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, і якой трэба ганарыцца, вывучаць і захаваць для нашых дзяцей.
На занятках у дзіцячым садку сёння гучала беларускае слова. У малодшай групе чыталі вершы. У сярэдняй - размаўлялі пра прафесіі. У старэйшай групе рыхтаваліся да свята матуляў, якое будзе праходзіць на беларускай мове. Дзеці вучылі вершы пра матуліны рукі, пра матчыну пяшчоту. У сцэнарый уключылі беларускія народныя танцы і песні, прысвечаныя Радзіме і роднаму гораду.
Заняткі на роднай мове маюць свой плён: дзеці добра разумеюць беларускую мову, уважліва слухаюць творы і стараюцца адказваць па-беларуску, з задавальненнем прымаюць удзел у беларускіх народных гульнях.