Хутка наступіць цудоўнае восеньскае свята Пакровы.
Пакроў (Пакравы, Пакрова): 14 кастрычніка — царкоўнае тлумачэнне літаральнае: пакроў (пакрывала) Божай Маці; у народнай трактоўцы паняцце атрымала больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам», «...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом»; «Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам». Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў.
Ужо стала традыцыйным віншаваць 14 кастрычніка святкваць Дзень Маці і віншаваць нашых любых мам.
У дзіцячым садку зараз ідзе падрыхтоўка да свята. Свята будзе праходзіць на беларускай мове.