РусскийРусскийБеларуская

Растим маленького патриота

Патрыятычнае выхаванне пачынаецца з самага ранняга дзяцінства: з калыханак і матчыных песень, з  роднага дому і блізкіх людзей.

У нашым дзіцячым садку дзетак знаёмяць з родным краем, з роднай мовай і традыцыямі беларускага народа. Кожная пятніца тыдня -- гэта беларускамоўны дзень. Пачынаецца ён з прывітання "Добрай раніцы", і далей ўсе заняткі і зносіны вядуцца па-беларуску. А яшчэ - у гэты дзень абавязкова састаўляецца "Беларускае меню", дзяцей частуюць стравамі беларускай нацыянальнай кухні.

З вялікай радасцю адзначаюць у садку народныя святы. Пераапранутыя героі расказваюць аб звычаях святкавання  і праводяць з дзецьмі народныя гульні, карагоды.

А яшчэ, каб нашы маленькія беларусы пазнаёміліся з гісторыяй, убачылі сапраўдныя вырабы і прадметы народнага побыту, мы стварылі "Беларускую хатку" - міні-музей. Тут пастараліся сабраць розныя рэчы, якімі раней карысталіся беларусы, дзяды і прадзеды нашых выхаванцаў.

Акрамя таго, у кожнай групе прадстайлены куткі патрыятычнага выхавання, дзе размешчана сімволіка Беларусі, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, макеты нашага горада, гістарычных мясцін Заслаўя. Мы вельмі ганарымся слаўным мінулым горада, ў якім жывем, і стараемся любоў да родных мясцін перадаць дзецям.

У садку праходзяць тэматычныя дзянькі, прысвечаныя адметным датам гісторыі, дзяржаўным святам ці значным патрыятычным тэмам. Па абранай тэме праводзяцца не толькі заняткі, але і розныя мерапрыемствы: акцыі, святы, гульні, экскурсіі. Дзеці разам з выхавацелямі наведваюць розныя гістарычныя помнікі, прадпрыемствы горада і сацыяльныя аб'екты. Традыцыйнымі з'яўляюцца экскурсіі у школы, дзіцячую бібліятэку.

Свае ўражанні ад паходаў і экскурсій дзеці перадаюць у мастацкай творчасці: малюнках, расказах. Прапануем Вам пазнаёміцца з творчымі работамі нашых дзетак:

Выстава сумеснай творчасці "Пажарныя горада" (глядзець тут)

Выстава сумеснай творчасці "Спаса- Прэабражэнская царква" (глядзець тут)

Выстава сумеснай творчасці "Наш дзіцячы парк" (глядзець тут)

 Выстава сумеснай творчасці "Заслаўе - здаровы горад" (глядзець тут)

Выстава сумеснай творчасці "Гістарычны комплекс "Млын" (глядзець тут)

2024 -ГОД КАЧЕСТВА

раскрыть » / « свернуть

Тематические дни в детском саду

раскрыть » / « свернуть

Играем – историю, традиции страны изучаем:познавательная игротека

раскрыть » / « свернуть

Веселая прогулка вместе

раскрыть » / « свернуть

Міні-музей "Беларуская хатка"

раскрыть » / « свернуть

Народныя казкі для дзетак

раскрыть » / « свернуть

Дзржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

раскрыть » / « свернуть
-->
Наш адрес:

223034 Минский район
г. Заславль, пер. Дачный, 4
Телефон/факс: +375175177382
E-mail: du-zasl2@guo.bc.by

Наши реквизиты:

Управление по образованию Минрайисполкома
ГУО "Детский сад № 2 "Сказка" г. Заславля"
р/с районного бюджета BY20AKBB36040000001305600000
внебюджетный р/с учреждения BY31AKBB36320000001025600000
БИК AKBBBY21500, УНП 600052437
ОКПО 37410678
Минское областное управление №500
ОАО "АСБ Беларусбанк"
г.Минск, ул.Червякова, 2,  корп. 4

Баннеры официальных сайтов:

Поделиться:

© du-zasl2.minsk.edu.by, 2020. Все права защищены.Регистрационный номер 123018 от 08.12.2015      [   Условия использования   ]